Беларусь да аўторка аддасць Расіі грошы за электраэнергію

Як адзначае РІА "Новости", Беларусь павінна заплаціць расійскай кампаніі "Інтэр РАО" каля 40 мільёнаў долараў. Па словах Мясніковіча на гэтым тыдні прайшлі кансультацыі міністраў энергетыкі Беларусі і Расіі. Чыноўнікі дамовіліся, што аплата адбудзецца да наступнага аўторку. 


Нагадаем, што на гэтым тыдні "Інтэр РАО" заяўляла, што з 27 чэрвеня спыніць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь, калі не атрымае грошай.