Беларусь далучылася да санкцый ААН супраць Лівіі
МЗС Беларусі накіраваў адпаведны ліст з тэкстам самой рэзалюцыі ў органы дзяржкіравання.
Нагадаем, што рэзалюцыяй СБ ААН уводзяцца эмбарга на гандаль зброяй з Лівіяй; агляд усіх грузаў, якія накіроўваюцца ў Лівію; забарона на ўдзел грамадзянаў іншых краін у баявых дзеяннях на баку ўладаў Лівіі; забарона на ўезд на тэрыторыю і транзіт праз краіну асобаў са спісу лівійскіх чыноўнікаў (16 чалавек з сям'і лівійскага лідара Кадафі і яго атачэння).
Рэзалюцыя таксама патрабуе замарозіць актывы 6 членаў сям'і Кадафі.
"Просім да 1 чэрвеня 2011 г. інфармаваць МЗС пра прадпрынятыя ў межах сваёй кампетэнцыі захады па выкананні пазначаных пунктаў рэзалюцыі", — гаворыцца ў лісце МЗС РБ.
У межах сваёй кампетэнцыі Нацбанк РБ ужо накіраваў адпаведны ліст у банкі з патрабаваннем да 26 траўня даць інфармацыю пра ўсе выпадкі выяўлення фінансавых аперацый, што падпадаюць пад рэзалюцыю СБ ААН.
Разам з тым, цяпер беларускія ўлады не ўдакладняюць, ці ёсць у Кадафі нейкія актывы на тэрыторыі РБ і які іх лёс, піша АФН.