Беларус-"дыверсант" спыніў працу расійскага прадпрыемства

Там ужо завершана расследаванне адміністрацыйнай справы. Вінаватым у правапарушэнні прызнаны беларускі кіроўца, які выліў рэшткі хімікату з цыстэрны аўтамабіля.

Як паведамляюць расійскія СМІ, у выніку дзеянняў беларуса ў горадзе пагоршылася якасць паветра, а адно з мясцовых прадпрыемстваў прыйшлося зачыніць. Аднак няма інфармацыі, якое менавіта пакаранне атрымаў кіроўца. Верагодна — штраф.

Эцілакрылат — бясколерная вадкасць з рэзкім непрыемным пахам. Хімічнае рэчыва валодае наркатычным эфектам і выклікае паражэнне ўнутраных органаў.