Беларусь гатовая заплаціць да 1 млрд долараў за трубаправод у Латвіі
Беларусь хацела б купіць трубаправод Полацк — Вентспілс, аднак уласнікі пакуль не пагаджаюцца.
Пра гэта заявіў беларускі амбасадар у Латвіі Аляксандр Герасіменка. Паводле яго словаў, Беларусь разлічвае на транспартоўку 5-7 млн тон за год венесуэльскай нафты праз Латвію. Для гэтага і спатрэбіўся бы трубаправод Полацк — Вентспілс.
Аднак акцыянеры адмаўляюцца прадаваць трубу. "Напэўна, тут ёсць вялікая палітыка", — выказаў меркаванне амбасадар. Пры гэтым ён не змог вызначыць кошт трубаправода, сказаўшы, што за пяць гадоў яго працы ў Рызе называліся лічбы ад 200 млн да 1 млрд долараў, паведамляе ІА REGNUM.
Фота: dic.academic.ru