Беларусь хоча актыўна прадаваць на імпарт ваду
Беларусь будзе больш актыўна прадаваць сваю прэсную і мінеральную ваду. Да гэтага будуць прыцягваць замежных інвестараў.
Пра гэта заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс.
Ліс: "Па запасах падземных вод, прэсных і мінеральных, Беларусь знаходзіцца ў вельмі добрым становішчы. У нас іх дастатковая колькасць, нашмат больш на душу насельніцтва, чым у іншых краінах. Нам трэба выкарыстоўваць ваду як прадукт, які мы можа прадаць і атрымаць валюту. А таксама прыцягваць сюды новыя тэхналогіі".
Адзначым, што ўжо ёсць дамоўленасць з галандскай фірмай, якая будзе выпускаць мінеральную ваду. Прадпрыемства атрымала каля Мінску месца для здабычы падземнай мінеральнай вады.