Беларусь хоча падключыць ААН да адмены санкцый

Афіцыйны Мінск заклікае структуры ААН, каб яны патрабавалі адмены санкцый для ўсіх дзяржаў, супраць якіх яны ўжываюцца, перадае interfax.by. Пра гэта прадстаўнікі Беларусі заявілі на мінулым тыдні. Тады беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу па правах чалавека з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй.

Таксама прадстаўніца Беларусі Ларыса Бельская звярнула ўвагу на тое, што парушэнні правоў чалавека ў  заходніх краінах замоўчваюцца.

Нагадаем, што Беларусь не выконвае рашэнні, якія прымае Камітэт ААН па абароне правоў чалавека ў дачыненні да нашай краіны.