Беларусь хоча занадта шмат за МАЗ

Дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі" вядзе перамовы аб куплі кантролю ў МАЗе ва ўрада Беларусі для ўключэння яго ў склад Камаза. Кіраўнік карпарацыі Сяргей Чэмезаў заявіў, што за ўвесь МАЗ можа прапанаваць толькі мінарытарны пакет Камаза — менш за 25 адсоткаў.

Аднак Беларусь не згодная з такой ацэнкай, ацэньваючы свой актыў даражэй за ўвесь Камаз. "Мы ацанілі МАЗ у $ 2,5 мільярда", — сказаў сёння журналістам кіраўнік дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Георгі Кузняцоў.

Ацэнка МАЗа беларускімі ўладамі апынулася вышэй бягучай рынкавай капіталізацыі Камаза, якая складала на ўчорашняе закрыццё $1,95 млрд, паведамляе Рэйтэр.

Пры гэтым у 2010 годзе Камаз выпусціў 34.000 аўтамабіляў і прадаў 32.000. МАЗ летась адправіў на экспарт 19.000 "адзінак аўтамабільнай тэхнікі", сказала Рэйтэр крыніца ў беларускай аўтамабільнай галіне.