Беларусь і Украіна дамовіліся карміць адна адну
Беларусь будзе пастаўляць у 2011 годзе ва Украіну сухое малако, масла і цукар. У адказ можна атрымаць свініну і збожжа.
Дамоўленасць наконт гэтага дасягнутая падчас перамоваў у Мінску кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі Міхаіла Русага з намеснікам міністра аграрнай палітыкі Украіны Ігарам Якубовічам, паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарча.
Беларускія вытворцы могуць паставіць ва Украіну 6 тысячаў тон сухога малака і 18 тысячаў тон масла. Акрамя таго, магчымы экспарт 100 тысячаў тон бурачковага цукру.
Украінскі бок прапанаваў Беларусі разгледзець магчымасць закупак украінскай свініны ў аб'ёме да 10 тысячаў тон і пацвердзіў гатовасць пастаўляць збожжа.