Беларусь хоча набыць расійскі "Растсельмаш"

Лукашэнка: “Мы гэта пытанне абмяркоўвалі на нядаўняй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Я яму сказаў: мы хочам выкупіць у вас “Растсельмаш”, у нас добрыя ўзоры, давайце іх даробім, калі трэба, і мы створым у маштабах Саюзнай дзяржавы магутны холдынг па вытворчасці камбайнаў, які будзе выпускаць іх на ўсю прастору. Беларусь гатова гарантаваць якасць тэхнікі, якая выпускаецца. Трэба яшчэ раз дапрацаваць тры добрыя ўзоры камбайнаў, якія мы будзем рабіць для палёў з малой, сярэдняй і высокай ураджайнасцю”.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз пасля сёлетняй уборачнай кампаніі ацаніць і дапрацаваць, калі гэта неабходна, узоры камбайнаў, якія выпускаюцца ў Беларусі.

Расійскае прадпрыемства “Растсельмаш” спецыялізуецца на вытворчасці сельгасмашын.