Беларусь хоча пабудаваць касмадром у Венесуэле

Зараз спадарожнікі для Венесуэлы вырабляе Кітай. Гэтая краіна будзе ўдзельнічаць і ў будаўніцтве касмадрому. Кітай дасць Венесуэле грошы, а Беларусь — падзеліцца тэхналогіямі. Пра гэта 4 ліпеня паведаміў амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

Нуньес: "На сённяшні дзень існуюць трохбаковыя праекты, у якіх Беларусь удзельнічае разам з Кітаем і Венесуэлай. Напрыклад, Беларусь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве касмічнай базы ў штаце Арагуа ў Венесуэле. Будаўніцтва гэтай базы запланавана не для запуску ядзерных ракет, а для запуску навукова-даследчых спадарожнікаў. Зараз спадарожнікі вырабляюцца ў Кітаі, але ўжо дасягнута дамоўленасць, што яны будуць збірацца на тэрыторыі Венесуэлы".

Амбасадар дадае, што ў бліжэйшыя тры гады чакаецца ўдзел Беларусі ў самых розных праектах у Венесуэле. Яны тычацца як будаўніцтва жытла, так і мноства іншых аспектаў.

Фота — com.kz