Беларусь хоча падняць тарыф на транзіт расійскай нафты для Еўропы

Пра гэта паведамляе Газета.ру са спасылкай на Агенцтва нафтавай інфармацыі. У расійскім Мінэнэрга гэтую інфармацыю пацвярджаюць. Між тым афіцыйны Міны Мінск страціў асноўны аргумент у такіх спрэчках пасля сёлетняга продажу "Белтрансгазу". Акрамя таго, нагадваюць у Расіі, паміж бакамі дзейнічае адмысловая методыка разліку тарыфаў на транзіт нафты. У адпаведнасці з ёй любыя змены тарыфу павінны быць эканамічна абгрунтаванымі.

За транзіт нафты і яе пастаўкі на беларускія НПЗ адказвае расійская кампанія "Транснафта". Тэрмін дзеяння яе дамоваў з Беларуссю заканчваецца 1 лютага 2012 года.

Нагадаем, што па нафтаправодзе "Гомельтранснафта Дружба" расійская і казахстанская нафта праз Беларусь ідуць у Польшчу і Нямеччыну, а таксама ў Венгрыю, Славакію, Чэхію і ва Украіну. Пры гэтым умовы паставак расійскай нафты для самай Беларусі ўжо ўзгодненыя аж да канца 2015 года.