Беларусь лідыруе сярод краін СНД і Еўропы па росце інфляцыі
Параўнальныя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Беларусь аказалася на першым месцы сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росце спажывецкіх коштаў у сакавіку, паведамляе БелаПАН.
Так, рост спажывецкіх коштаў у Беларусі ў сакавіку ў адносінах да лютага склаў 1,9%, у той час як у Казахстане — 0,5%, Латвіі — 0,7%, Літве — 1%, Польшчы — 0,9%, Расіі — 0,6%, Украіне — 1,4%.
Беларусь аказалася ў тройцы лідараў і па росце коштаў у сакавіку на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі — 1,8%. Такі ж паказчык ва Ўкраіны. На першым месцы Вугоршчына з паказчыкам — 2,3%, на другім Польшча — 2,1%.