Беларусь можа адмовіцца ад імпарту венесуэльскай нафты

"У сённяшняй сітуацыі няма эканамічных падставаў гэтую нафту імпартаваць", — цытуе словы Сямашкі БЕЛТА.

Разам з тым, паводле яго словаў, канчатковае рашэнне па дадзеным пытанні яшчэ не прынятае. Яго будзе разглядаць Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, нафту з Венесуэлы пастаўлялі ў Беларусь ад 2010 года.

Фота — bymedia.net