Беларусь можа адмовіцца ад крэдыту МВФ?
Пра гэта паведаміў 14 верасня намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, канчатковае рашэнне наконт крэдыту пакуль не прынятае. Але, кажа банкір, пакуль што Нацбанк спраўляецца ўласнымі сіламі і не выключана, што справіцца.
Нагадаем, што 13 верасня стаў вядомы адказ МВФ на просьбу беларускіх уладаў. Замест крэдыту Міжнародны валютны фонд даў афіцыйнаму Мінску парады па далейшым рэфармаванні.