Беларусь наблізілася да валютнай панікі
Нацбанк Беларусі адмовіў камерцыйным банкам у продажы валюты для наступнай рэалізацыі насельніцтву.
"Нацыянальны банк паведаміў пра тое, што ён не будзе прадаваць валюту банкам для наступнага продажу насельніцтву. Банкі мусяць працаваць у межах уласных доўгіх пазіцый па валюце. Рэальнасць палягае ў тым, што ў банкаў няма доўгай валютнай пазіцыі", — заявіла крыніца ў адным з камерцыйных банкаў.
Прадстаўнікі камерцыйных банкаў адзначаюць, што з прычыны адсутнасці валюты колькасць здзелак на міжбанкаўскім рынку за апошні час істотна скарацілася, паведамляе ІА REGNUM.
Валютныя абмежаванні, якія ўводзіць дзяржава, толькі пашыраюць сферу дзейнасці "шэрага" абменнага курса долара, які складае 3600 рублёў за 1 долар.