Беларусь наведае прадстаўнік Ватыкана
Старшыня папскай рады па сродках масавай інфармацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі будзе знаходзіцца ў Беларусі з візітам з 12 да 15 траўня.
Пра гэта 23 сакавіка паведаміў ксёндз-натарыус Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы Юрый Санько.
Паводле пратаколу візіту, 13 траўня ў мінскім Чырвоным касцёле адбудзецца шэраг сустрэч Чэлі з прадстаўнікамі свецкіх і рэлігійных СМІ. Са свецкімі журналістамі будзе абмяркоўвацца тэма "Этыка ў СМІ", з журналістамі рэлігійных выданняў — "Неабходнасць выкарыстання СМІ ў справе евангелізацыі".
14 траўня прадстаўнік папскай рады наведае Мір і Нясвіж, дзе ў касцёле Божага Цела запланаваная літургія, а 15 траўня — мінскі архікафедральны касцёл найсвяцейшай Дзевы Марыі, перадае ІА REGNUM.