Беларусь не можа абысціся без "дурных пазыкаў"
А менавіта супраць гэтага перасцерагаў нядаўна ўрад Аляксандр Лукашэнка.
"Ніякіх знешніх дурных пазыкаў пад вялікія працэнты быць не павінна. З гэтымі трэба разлічыцца", — заявіў Лукашэнка 18 студзеня. Праўда, літаральна на наступны дзень адбылося размяшчэнне беларускіх еўрааблігацыяў на суму $800 млн са стаўкай купона 8,95%.
Сёння аб працягу заганнай практыкі згадаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец. Ён паведаміў, што Мінфін можа даразмясціць еўрабонды на суму $200 млн і прыцягнуць 8 млрд расійскіх рублёў з расійскага рынку аблігацыяў.
Сёння ж віцэ-прэм'ер Сяргей Румас паведаміў, што ў Антыкрызісны фонд ЕвраАзЭС накіраваная крэдытная заяўка на суму да $2 млрд.