Беларусь па росце коштаў апярэдзіла ўсе краіны былога СССР

Так, яна апераджае Кыргызстан, які займае другое месца, болей чым на 4%. У бліжэйшых нашых суседзяў сітуацыя такая: Украіна на 6-ым месцы, Расія — на 8-ым, Латвія — на 11-ым і Літва — на 12-ым месцы ў такім своеасаблівым рэйтынгу інфляцый.

Па выніках 2010 года Беларусь сярод былых савецкіх рэспублік была трэцяй па росце спажывецкіх коштаў, нагадвае БелаПАН.