Беларусь пабудуе ў Венесуэле чыгункі і заводы
Гэта будзе зроблена ўзамен за крэдыты. Пагадненне ўчора ад беларускага боку падпісаў дарадца кіраўніка Беларусі Віктар Шэйман.
Беларусь плануе пабудаваць у Венесуэле чыгункі, трактарны і цагляны заводы, а таксама 20 тысяч дамоў. Выступаючы перад журналістамі пасля сустрэчы з Віктарам Шэйманам, Чавес заявіў, што абедзве краіны таксама абмеркавалі магчымасці будаўніцтва газаправода ў Венесуэле. Чавес таксама пахваліў Аляксандра Лукашэнку за аказанне Венесуэле тэхналагічнай дапамогі, неабходнай для паскарэння рэалізацыі стратэгічных праектаў, паведамляе “Газета.ру”.