Беларусь панізіць мытныя тарыфы на экспарт машынабудавання

Пра гэта заявіў сябра калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рангу міністра Сяргей Сідорскі ў Маскве на сустрэчы з беларускімі банкірамі, інфармуе БЕЛТА. Па яго словах, ёсць дамоўленасць, што мытныя стаўкі ў Мытным саюзе будуць усталёўвацца ў залежнасці ад таго, хто першым уступіць у СГА. І відавочна, што першай будзе Расія.

Для Беларусі гэта закране прадукцыю машынабудавання, у тым ліку сяльгасмашынабудавання. Яна, як і іншыя тавары, будзе ісці праз нашы вонкавыя межы з ніжэйшымі мытнымі стаўкамі, заявіў Сідорскі.