Беларусь прадае на экспарт марожаных акул і слановую костку
Пра экспарт нетрадыцыйных тавараў з нашай краіны паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Па звестках Белстата, за студзень-верасень гэтага года Беларусь паставіла на экспарт 59 тон марожанай акулы на агульную суму 216 тысяч долараў. Увесь аб'ём экспарту гэтай прадукцыі прыйшоўся на Расію.
Таксама Беларусь экспартавала 65 тон слімакоў амаль на 350 тысяч долараў. Асноўнымі пакупнікамі беларускіх слімакоў былі Францыя, Літва і Чэхія, паведамляе interfax.by.
Сярод іншых экзатычных пазіцый беларускага экспарту апынуліся слановая костка і косткі іншых жывёлаў. У гэтую пазіцыю таксама ўваходзяць панцыры чарапах і кітовы вус. Амаль увесь аб'ём экспарту прыйшоўся на Нямеччыну.
Акрамя таго, наша краіна экспартуе чалавечы волас. За студзень-верасень Беларусь прадала 49 кг чалавечых валасоў на 13,5 тысячы долараў. Асноўнымі пакупнікамі беларускіх валасоў сталі ЗША, Ізраіль і Кітай.
Фота — shalom.2x2forum.com