Беларусь прадае сем найбуйнейшых прадпрыемстваў
Такую сенсацыйную заяву ў Маскве зрабіў беларускі прэм’ер.
Паводле словаў Міхаіла Мясніковіча, Беларусь хоча прадаць расійскім прадпрыемствам “МАЗ”, “Белтрансгаз”, “Гродна Азот”, “Нафтан”, “МТС”, Мазырскі нафтазавод і “Інтэграл”. Аднак перамовы аб продажы “сямейнага срэбра” зацягваюцца. Магчыма, што бакі проста не могуць дамовіцца па коштах.