Беларусь прадасць у Расію 10 тысяч елак
Беларускія елкі ахвотна купляюць у Санкт-Пецярбургу, Маскве і Падмаскоўі.
Як піша "Минский курьер", у залежнасці ад вышыні дрэва і яго якасці расійскія замоўцы гатовыя плаціць ад 8 да$10 долараў. За елкі ў кадках даюць усе 100 долараў.
У Беларусі сёлета плануецца прадаць каля 180 тысяч елак. Між тым, яшчэ 10 гадоў таму кожнай зімой прадавалася каля 300—350 тысяч навагодніх дрэў. Кошты на беларускія елкі крыху ніжэй, чым на экспартныя дрэвы, — ад 30 да 55 тысяч рублёў за метр.