Беларусь прапанавала Казахстану набыць МТС
Аб гэтым сёння паведаміў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Беларусь прапанавала Казахстану выкупіць дзяржаўную долю ў пакеце акцый кампаніі "Мабільныя Тэле Сістэмы". Адпаведную прапанову агучыў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы са старшынёй парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым, перадае БелТА.