Беларусь прапануе інвестарам свае нетры

Пра гэта сёння заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалка. На яго думку, нягледзячы на спрашчэнне ўзаемадзеяння з інвестарамі, "рашэнні аб перадачы ў распрацоўку беларускіх радовішчаў будуць абгрунтаванымі і ўзважанымі".

Мяркуецца стварыць сайт з падрабязнай інфармацыяй пра самі радовішчы і перспектывы іх асваення ў Беларусі. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб радовішчах бурых вуглёў, жалезных руд і гаручых сланцаў.