Беларусь працягне гандляваць зброяй
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, для нашага войска патрэбнае сучаснае ўзбраенне, а лішкі мы маем права і будзем прадаваць, не парушаючы міжнародныя дамовы.
У сваю чаргу, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў падкрэсліў, што за перыяд існавання незалежнай Беларусі, ВПК ні разу не парушыў міжнароднае права.
Фота — gazeta.ru