Беларусь працягвае закупляць венесуэльскую нафту ў ранейшых аб'ёмах
Пра гэта паведаміў амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.
Венесуэльская нафта працягвае паступаць у Беларусь. Аб'ёмы паставак застаюцца на ранейшым узроўні — 10 мільёнаў тон у год. Прычым у апошні час прыняты шэраг захадаў па змяншэнню выдаткаў на транспарціроўку. Пра гэта паведаміў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.
Нуньес: "Каб скараціць выдаткі беларускага боку, частка паставак нафты такой ж якасці ажыццяўляецца праз еўразійскага партнёра, якому кампанія PDVSA (Petroleos de Venezuela S.A.) ў венесуэльскіх партах прадае нафту маркі "Санта-Барбара", з мэтай яе наступнай рэалізацыі на паўднёваамерыканскім рынку. У гэтым выпадку ўсе бакі выйграюць".