Беларусь просіць пазыку ў Сусветнага банка

Перамовы з гэтай нагоды віцэ-прэм'ер Сяргей Румас правёў 21 лютага з дырэктарам па рэгіёне Ўкраіны, Беларусі і Малдавіі Сусветнага банка Марцінам Райзерам.

"Падчас сустрэчы Румас і Райзер разгледзелі пытанні рэалізацыі Стратэгіі супрацоўніцтва Сусветнага банка з Рэспублікай Беларусь на 2008 - 2011 фінансавыя гады, падрыхтоўкі праграмнай серыі пазык на патрэбы развіцця, падрыхтоўкі новай стратэгіі супрацоўніцтва з улікам найболей прыярытэтных і актуальных для рэспублікі накірункаў супрацоўніцтва", - адзначаецца ў прэс-рэлізе.