Беларусь прыпыніла транзіт еўрапейскай гародніны у Расію

Загад медыкаў даведзены да ведама дзяржаўных памежнага і мытнага камітэтаў, перадае БЕЛТА.


Часовая забарона на транзіт з'яўляецца адной з мер, прынятых медыкамі для барацьбы з эпідэміяй, якая ахапіла Еўропу. У ліку іншых прафілактычных мер - забарона на выкарыстанне імпартнай сырой гародніны (таматаў, агуркоў, салаты) для гатавання страваў ва ўстановах адукацыі, дзіцячых дашкольных установах, арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных і аздараўленчых установах. Таксама ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за пасажырамі, якія перасякаюць мяжу Беларусі. 


Ахвяры небяспечнай кішэчнай інфекцыі зафіксаваныя ў Нямеччыне, Чэхіі, Даніі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ЗША. Вядома, што ўсе хворыя наведвалі поўнач Нямеччыны.