Беларусь пяройдзе на расійскі рубель?
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў назваў актуальнай магчымасць перамоваў аб уводзе расійскага рубля ў якасці плацежнага сродку ў Беларусі.
"Сітуацыя, шчыра кажучы, актуалізавалася. Напэўна, мае сэнс яе пачаць абмяркоўваць", — сказаў Сурыкаў 27 красавіка ў Мінску, распавядаючы пра магчымасць пераходу на расійскі рубель ва ўмовах дэвальвацыі беларускага рубля, якая фактычна ўжо адбылася.
"Актуальнасць гэтага пытання відавочная і для Расіі, і для Беларусі", — мяркуе амбасадар.
Паміж тым, паводле амбасадара, умовы прадстаўлення Беларусі расійскіх стабкрэдытаў на 3 млрд долараў не ўтрымоўваюць непасрэднага патрабавання аб дэвальвацыі беларускага рубля, перадае Newsru.