Беларусь развівае тэму "дыверсіфікацыі" паставак нафты
Пагадненне аб пастаўках нафты з Казахстана ў Беларусь вывучаецца ў Астане.
Пра гэта заявіў 29 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў, паведамляе ІА REGNUM.
Смірноў паведаміў, што праект пагаднення па супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты ў Беларусь распрацаваны беларускім бокам і разглядаецца ўладамі Казахстана. Амбасадар не змог паведаміць падрабязнасці пагаднення, пэўныя тэрміны яго разгляду. Ён толькі адзначыў, што сёлета паставак казахстанскай нафты не будзе.
Смірноў адзначыў, што з беларускім бокам належыць узгадніць аб'ёмы паставак і іх кошт, а з расійскім — пытанне транзіту.