Беларусь сёлета плануе сабраць 7 мільёнаў тон збожжа
Масавая ўборачная кампанія ў краіне пачалася сёння.
Перашкодзіць планам беларускіх хлебаробаў могуць праблемы з палівам. Ад пачатку года кошты на яго павялічваліся некалькі разоў. Калі ўлічыць, што ва ўборачнай будзе задзейнічана толькі камбайнаў амаль дванаццаць тысяч штук, то выдаткі на паліва могуць стаць насамрэч непад’ёмнымі.
Яшчэ адна праблема – захаванне хлеба. Аднак чыноўнікі з Міністэрства сельскай гаспадаркі запэўніваюць, што аграрыі справяцца і з гэтай праблемай.
Варта заўважыць, што зімой міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы заяўляў пра планы ў 10 мільёнаў тон збожжа. Аднак умовы надвор'я і гаспадарчы крызіс істотна паўплывалі на будучы ўраджай.