Беларусь сёння аплаціць пазыку за расійскую электраэнэргію

Па звестках сайту interfax.by, "Белэнэрга" атрымае валютны крэдыт ад аднаго з беларускіх банкаў. Назва банка пры гэтым не паведамляецца. 


Нагадаем, расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" сёння ўначы спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Нашая краіна завінавацілася Расіі каля 40 млн долараў за электрычнасць.