Беларусь шукае крэдыты на працяглы тэрмін
Беларусь падала ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС заяўку на атрыманне крэдыту ў памеры да $2 млрд.
Як паведаміў сёння віцэ-прэм'ер Сяргей Румас, заяўка ужо разглядаецца спецыялістамі фонду. Прычым Беларусь зацікаўленая ў пазыцы на працяглы тэрмін. Як сказаў Румас, на кароткі тэрмін грошы краіна браць не будзе, перадае БЕЛТА.