Беларусь, Сірыя і Венесуэла — транспартная "вось"

Інфармацыю пра гэта размясціла на сваім сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Асноўнае пытанне — ажыццяўленне грузаперавозак паміж Паўночнай Еўропай і Блізкім Усходам. Сірыя пацвердзіла намер далучыцца да Пагаднення аб развіцці перавозак грузаў у кірунку Балтыйскае мора — Чорнае мора. Гэты дакумент у 2008 годзе быў падпісаны міністрамі транспарту Беларусі, Літвы і Ўкраіны.

Беларуская чыгунка прапануе дастаўку грузаў да партоў Ільічоўску, Адэсы і Клайпеды, адкуль тавар марскім транспартам можа быць дастаўлены ў любы порт свету.