Беларусь сур'ёзна не прасунулася ў праектах "Усходняга партнёрства"
Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.
"Нажаль, мы не прасунуліся далей. Можа, паўплываў фінансава-эканамічны крызіс, можа, па іншых чынніках, але тыя праекты, якія мы абмяркоўвалі - і па развіцці малога бізнэсу, і па развіцці транспарта і лагістыкі, - у канчатковым выніку звяліся да гутарак пра тое, трэба ці не трэба прыцягваць нацыянальныя грамадскія арганізацыі па лініі грамадзянскага партнёрства да такіх праектаў", - сказаў Андрэй Тур, паведамляе БЕЛТА.
Па яго меркаванні, пры абмеркаванні інвестыцыйных праектаў прыцягваць структуры грамадзянскай супольнасці, "можа быць, і важна", але гэта не самы значны аспект у дзейнасці "Ўсходняга партнёрства".