Беларусь — сусветны лідар па інфляцыі
Інфляцыя ў нашай краіне за першае паўгоддзе складзе 33-34%. Пра гэта паведаміў 29 чэрвеня міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Як адзначае агенцтва Reuters, Беларусь выйдзе ў сусветныя лідары па росце коштаў.
Снапкоў: "Індэкс спажывецкіх коштаў у цэлым за паўгоддзе складзе 33-34%. Пры гэтым на харчовыя тавары рост коштаў склаў 35-36%. У параўнанні з траўнем гэтага года ў чэрвені мы назіраем запаволенне прыросту тэмпаў інфляцыі. У межах 60-70%".