Беларусь траціць па $1,5 млрд на год на замежныя прадукты
На гэты непрыемны факт сёння звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
Ён прымаў удзел у пасяджэнні Мінаблвыканкама, на якім разглядалася выкананне Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця вёскі. Тут і прагучала інфармацыя, што ў апошнія гады Беларусь імпартуе спажывецкіх тавараў на $4,5 млрд., з якіх $1,5 млрд. прыпадае на прадукты харчавання.
Андрэйчанка адразу ж нагадаў пра важнасць імпартазамяшчэння і прывёў канкрэтны прыклад. "У крамах прадаюцца імпартныя яблыкі. Дзе нашы?", — задаў спікер рытарычнае пытанне.