Беларусь трапіла на 143 месца ў індэксе карумпаванасці
Разам з ей яго дзеляць Азербайджан, Нігерыя, Маўрытанія і Расія.
Спіс апублікавала арганізацыя Transparency International. Спецыялісты ацэньвалі 183 краіны. Першае месца, якое азначае мінімальны ўзровень карупцыі, займае Новая Зеляндыя. На другім знаходзіцца Данія, а на трэцім – Фінляндыя. У дзесятку у найменш карумпаваных краінаў таксама ўваходзяць Швецыя, Сінгапур, Нарвегія, Галандыя, Аўстралія, Швейцарыя і Канада.
У 2010 годзе Беларусь знаходзілася на 127 месцы, паведамляе “Радыё Свабода”.