Беларусь трапіла ў спіс самых карумпаваных краінаў
Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала свой штогадовы рэйтынг.
Гэтая няўрадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Берліне даследуе ўзровень карупцыі ў 176 краінах па шкале ад 0 (высокі ўзровень карупцыі) да 100 пунктаў (няма карупцыі).
Беларусь заняла адно з апошніх месцаў у гэтым рэйтынгу разам з В'етнамам, Мазамбікам і Сьера-Леонэ, набраўшы 31 ачко (130-е месца). Праўда, нашая суседка Расія знаходзіцца яшчэ на тры пункты ніжэй — 28 (133-е месца). А вось Польшча атрымала 58 ачко і заняла 41-е месца.
Паводле дакладу, найменшая карупцыя — у Даніі, Фінляндыі і Новай Зеландыі (90 ачкоў), Швецыі (88), Сінгапуры (87), Швейцарыі (86), Аўстраліі і Нарвегіі (85), Канадзе і Нідэрландах (84), Японіі і Вялікабрытаніі (74 ачкі), ЗША (73). Найгоршыя справы з карупцыяй — у Самалі, Паўночнай Карэі і Афганістане (толькі па 8 ачкоў). Далей у дзясятцы самых карумпаваных краін свету Судан, Бірма, Узбекістан, Туркменістан, Ірак, Венесуэла і Гаіці.
Паглядзець на карупцыйны рэйтынг можна тут.
Фота — slon.ru