Беларусь — у лідарах паводле інфляцыі і росту цэн

У Беларусі інфляцыя ў лютым 2011 года ў месячным вылічэнні склала 2,7%, тады як у сярэднім па краінах ЕС спажывецкія цэны ўзраслі на 0,4%. Такім чынам, беларуская інфляцыя амаль у 7 разоў перавысіла сярэднееўрапейскую.

Пра гэта сведчыць інфармацыя Росстата, падрыхтаваная на аснове публікацый Еўрастата і нацыянальных статыстычных служб.

Пры гэтым нашая дзяржава працягвае заставацца лідарам па тэмпах росту спажывецкіх цэн сярод краін, якія разглядае Росстат.

"У лютым сярод разгляданых замежных краін найбольшы прырост спажывецкіх цэн у параўнанні з папярэднім месяцам адзначаўся ў Беларусі (2,7%), Бельгіі (2,2%), Казахстане і Люксембургу (1,5%), за перыяд з пачатку года — у Беларусі (4,2%), Казахстане (3,2%), Славакіі (2,4%)", — цытуе АФН паведамленне Росстата.