Беларусь уключаюць у міжнародны дызайнерскі конкурс
Такое рашэнне прынялі арганізатары конкурсу “Design by...” — кіраўніцтва Велькапольскага ваяводства Польшчы.
Як паведамляла Еўрарадыё, раней арганізатары не ўключылі нашу краіну ва ўдзельнікі конкурсу. Прычынай назвалі тое, што Беларусь... не была ўдзельніцай конкурсу летась.
У адказе Еўрарадыё 17 лютага прадстаўніца арганізатараў Катажына Віхар-Лямбрычак адзначыла, што Беларусь афіцыйна ўключаць у спіс удзельнікаў у бліжэйшы дзень. Але беларускія ўдзельнікі ўжо могуць дасылаць свае працы.