Беларусь, Украіна і Польшча ствараюць супольны запаведнік
Беларусь, Украіна і Польшча ствараюць трансгранічны біясферны рэзерват "Заходняе Палессе".
Пра гэта 18 сакавіка паведаміў начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Рачэўскі, перадае ІА REGNUM.
У межах гэтага праекту тры краіны аб'яднаюць высілкі па ахове жывёльнага і расліннага свету, захаванні рэдкіх водна-балотных экасістэм і водных рэсурсаў Палесся.
Адзіны прыродны комплекс раздзелены межамі трох дзяржаваў і кожная краіна ўжывае ўласны рэжым прыродаахоўнай і гаспадарчай дзейнасці. Каардынацыя высілкаў у рамках праекта дазволіць вырашаць не толькі экалагічныя пытанні. "Гэты рэзерват будзе надзвычай цікавы для турыстаў", — падкрэсліў Рачэўскі.