Беларусь усталявала дыпадносіны з Саламонавымі Выспамі
Адпаведны дакумент падпісалі прадстаўнікі пры ААН ад абедзвюх дзяржаваў.
Як паведамляе БЕЛТА, Беларусь і Саламонавыя Выспы плануюць развіваць і ўмацоўваць адносіны ды супрацоўніцтва.
Саламонавыя Выспы — дзяржава ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяну. Складаецца яна з амаль тысячы выспаў. Насельніцтва — больш за 600 тысяч чалавек.
