Беларусь усё больш ізалюе сябе
Пра гэта заявіў 5 красавіка міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падчас дыскусіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
"Час ідзе, я заўважаю, што Беларусь схільная ўсё больш ізаляваць сябе. Гэта аказвае ўздзеянне не толькі на кіраўніцтва, але і на людзей", - сказаў міністр, які ў наш час выконвае абавязкі старшыні АБСЕ.
Ажубаліс сказаў, што ён шкадуе, што Мінск не ўхваляе дзейнасць АБСЕ на сваёй тэрыторыі.
"Мы зноў і зноў просім, каб Беларусь усё абдумала. Яна адмаўляецца. Шкада, што тамтэйшыя ўлады не ўхваляюць прысутнасць АБСЕ ў Мінску", - сказаў міністр.
Ажубаліс запэўніваў, што як старшыня АБСЕ ён і ў будучыні будзе падтрымліваць высілкі забеспячэння правоў чалавека і будзе аказваць дапамогу няўрадавым арганізацыям.
Ажубаліс таксама сказаў, што зробіць усё, каб праз назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правам чалавека АБСЕ назірала за судовымі працэсамі над удзельнікамі паслявыбарчай акцыі пратэсту, паведамляе delfi.lt.