Беларусь увайшла ў спіс бяспечных краін
Нават нягледзячы на тэракт у метро 11 красавіка.
Брытанская кансалтынгавая кампанія Maplecroft апублікавала чарговы рэйтынг самых небяспечных краін свету з пункту гледжання тэрарызму. Дваццатку краін "скрайняй рызыкі", куды аналітыкі не рэкамендуюць ездзіць турыстам, узначальвае Самалі, піша сайт ex-press.by.
Расія займае ў рэйтынгу 14-е месца. Беларусь пазначана зялёным, што азначае найменшую ступень рызыкі.