Беларусь увяла часовае абмежаванне на ўвоз жывёлаў з ЕС
Яно пачало дзейнічаць ад 23 сакавіка.
З Еўрасаюза забаронена ўвозіць буйную і дробную рагатую жывёлу, а таксама свіней. БЕЛТА паведамляе, што рашэнне прынятае праз "выяўленыя там захворванні жывёлаў". Маецца на ўвазе вірус Шмаленберг. Ад 20 сакавіка падобнае абмежаванне ўвяла Расія.