Беларусь узнялася на 62-ю пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА
14 сакавіка на афіцыйным сайце ФІФА з'явіўся новы рэйтынг нацыянальных зборных свету.
Па-ранейшаму спіс узначальваюць Іспанія, Нямеччына і Аргентына. У дзясятку наймацнейшых уваходзяць таксама Англія, Італія, Калумбія, Партугалія, Галандыя, Харватыя, Расія.
Зборная Беларусі паднялася на тры пазіцыі — з 65-й на 62-ю.
Фота — motto.net.ua