Турыстаў завабяць у Беларусь праз YouTube
У Нацыянальным цэнтры па турызму вырашылі зняць ролік для замежных турыстаў.
Тэндэр на выраб відэа аб’явяць неўзабаве, паведамляе БелТА. Патрабаванні да роліка простыя – ён павінен быць танным і расказваць аб турыстычных вабнотах Беларусі. Пажадана таксама, каб вытворца меў вопыт стварэння падобных рэкламных праектаў. Акрамя сэрвіса відэахостынга YouTube, відэа плануюць паказваць на разнастайных канферэнцыях і прэзентацыях.