Беларус вынайшаў "бульбасаджалку" (фота)
Ручную прыладу, такую карысную для беларусаў, якія працуюць на лецішчах, зрабіў жыхар Гомеля Павел Каролік.
Паводле яго слоў, механізм складаецца з дваіх пластыкавых труб, у адну з якіх кідаецца бульба, а ў іншую засыпаецца ўгнаенне. "Бульбасаджалка" заглыбляецца ў глебу, пасля чаго з труб выпадае бульба і ўгнаенне.
Як паведамляе газета "Гомельскія ведамасці", вынаходнік перакананы, што яго прылада можа быць карысная для людзей, асабліва для пенсіянераў, і тых, "каму баліць спіна", бо не трэба нахіляцца. Да таго ж эканомяцца ўгнаенні, кажа Павел Каролік.
Фота — newsgomel.by